17-05-2017, 13:41

Международный день борьбы с гомофобией, трансфобией и бифобией – 2017

В эту важную для сообщества дату на «Радыё Свабода» вышло большое интервью о Кампании и общей ситуации в Беларуси касательно преступлений на почве ненависти. 

«17 траўня 1990 году гомасэксуальнасьць выключылі зь Міжнароднай клясыфікацыі хваробаў. Штогод гэты дзень адзначаюць як Сусьветны дзень барацьбы з гамафобіяй і трансфобіяй.

25 траўня 2014 году Міхаіл Пішчэўскі быў зьбіты каля менскага клюбу, у якім адбывалася ЛГБТ-вечарынка. Год ён правёў у коме і памёр 27 кастрычніка 2015 году. Дзьмітры Лукашэвіч, які зьбіў Міхаіла, прайшоў праз два судовыя працэсы. Падчас першага ён атрымаў 2 гады 8 месяцаў і праз год выйшаў на волю па амністыі. Пасьля сьмерці Міхаіла над Дзьмітрыем адбыўся новы суд, які асудзіў яго да 3 гадоў пазбаўленьня волі. У студзені 2017-га яго вызвалілі датэрмінова.

«Справа Пі» — у гонар загінулага Міхаіла Пішчэўскага назвалі кампанію барацьбы супраць гамафобіі, якая распачалася ўвесну 2017 году. Пра яе распавядаюць каардынатар кампаніі Андрэй Завалей і прадстаўніца ініцыятыўнай групы «Ідэнтычнасьць і права», Натальля Манькоўская.

Аляксандра Дынько: Мы размаўляем напярэдадні 17 траўня, і часта даводзіцца чуць крыўды ад людзей, што «вось, маўляў, вы, журналісты, толькі раз на год зьвяртаеце на нас увагу». Што да публікацый, то не пагаджуся з тым, што «раз на год», але і мне асабіста здаецца важнай любая дата, якая можа нагадаць вялікай колькасьці людзей аб праблеме, пра якую яны звычайна не задумваюцца. Ці вы лічыце, што такі дзень патрэбен?


Андрэй Завалей: Мы штодня жывём з нашымі праблемамі. І я салідарызуюся з пазыцыяй, што нельга зьвяртацца да іх раз на год. Бо барацьба з гамафобіяй у маім жыцьці адбываецца штодня.

Але гэты дзень важны. Гэта моцны сыгнал для ЛГБТ-людзей пра тое, што [наконт гомасэксуальнасьці] ёсьць афіцыйная пазыцыя мэдыкаў і Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя. Гэта моцны мэсыдж пра тое, што нэгатыўнае стаўленьне да ЛГБТ-людзей базуецца толькі на стэрэатыпах, ніякай навуковай базы тут няма, і што тэхнічны прагрэс даўно ўжо патлумачыў нам, што зямля ня плоская, а гомасэксуальнасьць не хвароба.

Гэты дзень дапамагае пераадолець вельмі балючыя пытаньні ўнутранай гамафобіі. І самім сабе сказаць: мы вартыя павагі, мы паўнавартасныя чальцы грамадзтва.


Натальля Манькоўская: Так можна сказаць пра любую «праваабарончую дату». Ёсьць жа нават такі тэрмін «дацкія публікацыі» — прымеркаваныя да пэўнага дня. Думаю, што «даты» павінны быць. Калі б ніводнага адмысловага дня ў годзе не было, нашу працу было б рабіць цяжэй.

Але што да даты 17 траўня, то згадаю яшчэ адну праблему. Мы разумеем, што ЛГБТ-людзі вельмі разнастайныя ў залежнасьці ад сваёй сэксуальнай арыентацыі, гендэрнай ідэнтычнасьці, узросту, полу і гэтак далей. Калі мы гаворым аб праблемах ЛГБТ, то часта гэта ўспрымаецца як праблема гомасэксуальных мужчын. А пра лесьбіянак згадваюць ужо менш. Пра трансгендэрных людзей, пра бісэксуалак і бісэксуалаў ня згадваецца амаль ніколі. Таму я хацела нагадаць, што гэта дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй, біфобіяй і лесбафобіяй».

Материал целиком можно прочитать, пройдя по ссылке.
Следите за нашим проектом
Подпишитесь, и мы будем держать вас в курсе